Усталёўка Git
Давайце пачнем выкарыстоўваць Git. Першае, што вам трэба зрабіць - гэта ўсталяваць яго.Вы можаце зрабіць гэта двумя спосабамі; ёсць два асноўных - усталяваць з зыходных файлаў ці ўсталяваць існуючы пакет для вашай платформы.
Усталёўка з зыходных файлаў
Калі ў вас ёсць магчымасць, звычайна лепша ўсталяваць Git з зыходных файлаў, таму што вы атрымаеце найноўшую версію. Кожная версія Git звычайна ўключае карысныя паляпшэнні ітэрфейса карытсальніка, таму ўсталёўка з зыходных файлаў - найлепшы шлях, калі вы не маеце праблем з кампіляцыяй праграм з зыходных фалаў. Таксама многія дыстрыбутывы Linux змяшчаюць вельмі старыя пакеты; такім чынам толькі калі вы не выкарыстоўваеце вельмы свежы дыстрыбутыў ці вы на эксперэментальнай ветцы, усталёўка з зыходных файлаў - лепшы выбар.
Каб усталяваць Git, вам неабходна мець наступныя бібліятэкі, ад якіх Git залежыць: curl, zlib, openssl, expat, і libiconv. На прыклад, калі вы карыстаецеся сістэмай, якая змяшчае yum (як Fedora) ці apt-get (як сістэмы заснаваныя на Denian), вы можаце выкарыстаць адну з наступных каманд для ўсталёўкі ўсіх залежнасцей:
$ yum install curl-devel expat-devel gettext-devel \
openssl-devel zlib-devel
$ apt-get install libcurl4-gnutls-dev libexpat1-dev gettext \
libz-dev libssl-dev
Калі ў вас ёсць усе неабходныя залежнасці, вы можаце ісці далей і спампаваць найноўшы здымак з вэб сайту Git:
http://git-scm.com/download
Затым скампіляваць і ўсталяваць:
$ tar -zxf git-1.6.0.5.tar.gz
$ cd git-1.6.0.5
$ make prefix=/usr/local all
$ sudo make prefix=/usr/local install
Пасля гэтага вы можаце атрымаць пракет Git праз ваш усталяваны Git для атрымання абнаўленняў:
$ git clone git://git.kernel.org/pub/scm/git/git.git
Усталёўка на Linux
Калі вы жадаеце ўсталяваць Git на Linux праз бінарны ўстаноўшчык, вы можаце зрабіць гэта з дапамогай звычайнага менеджэра пакетаў вашага дыстрыбутыву. Калі ў вас Fedora, вы можаце скарыстацца yum:
$ yum install git-core
Ці калі ў вас дыстрыбутыў на базе Debian, напрыклад Ubuntu, паспрабуйце apt-get:
$ apt-get install git
Усталёўка на Mac
Ёсць два лёгкіх пуці ўсталёкі Git на Mac. Самы лёгкі - выкарыстаць графічны ўсталёўшчык, які вы можаце спампаваць са старонкі Google Code(гл. Малюнак 1-7):
http://code.google.com/p/git-osx-installer
Малюнак 1-7. Усталёўчшык Git на OS X.
Іншы распаўсюджаны спосаб - гэта ўсталёука праз MacPorts (http://www.macports.org
). Калі ў вас ёсць MacPorts, усталюйце Git гэтак:
$ sudo port install git-core +svn +doc +bash_completion +gitweb
Вам не трэба ўсталёўваць усе дадткі, але верагодна вы захочаце уключыць +svn у выпадку, калі вам калі-небудзь прыйдзеца карыстацца Git на Subversion рэпазітарах (глядзі Главу 8).
Усталёўка ў Windows
Усталёўка Git на Windows вельмі лёгкая. Працэдура ўсталёўкі праекта msysGit адна з найбольш лёгкіх. Проста спампуйце exe-файл інсталятара са старонкі GitHub, і выканайце яго:
http://msysgit.github.com/
Пасля яго ўсталёўкі вы маеце як кансольную версію (уключаюцы SSH кліент, які спатрэбіцца ў далейшым), так і стандартную графічную.