Кароткая гісторыя Git
Як і шмат іншых вялікіх рэчаў у жыцці, Git пачынаўся з стваральнага разбурэння і палымяных спрэчак. Ядро Linux — праграмны праект з адкрытымі зыходнікамі даволі вялікага аб'ёму. На пряцягу большай часткі перыяду існавання ядра Linux змены ў ім распаўсюджваліся у выглядзе патчаў і архіваваных файлаў. У 2002 годзе праект распрацоўкі ядра Linux пачаў карыстацца BitKeeper — прапрыетарнай РСКВ
У 2005 годзе адносіны паміж суполкай распрацоўшчыкаў ядра Linux і камерцыйнай кампаніяй, што распрацоўвала BitKeeper сапсаваліся і бясплатна карыстацца гэтай утылітай стала немагчыма. Гэта запатрабавала ад суполкі распрацоўшчыкаў Linux (і, ў прыватнасці, Лінуса Торвальдса (Linus Torvalds), стваральніка Linux'а) стварыць іх уласную сістэму, заснаваную на некаторых з урокаў, якія яны вынеслі для сябе з досведу карыстання BitKeeper. Некаторыя з мэтаў новай сітэмы ніжэй:
- Хуткасць
- Просты дызайн
- Моцная падтрымка нелінейнай распрацоўкі (сотні паралельных галін)
- Цалкам размеркаваная
- Магчымасць эфектыўна працаваць з вялікімі праектамі, кшталту ядра Linux (хуткасць і памер дадзеных)
З часу свайго з'яўлення ў 2005 годзе Git развіваўся і сталеў каб быць лёгкім у выкарыстанні і пры гэтым захоўваць гэтыя першапачатковыя якасці. Ён неверагодна хуткі, вельмі эфектыўны ў працы з вялікімі праектамі і мае неверагодную сістэму кіравання галінамі для нелінейных праектаў (гл. главу 3).